Аб кампазітары

Кузняцоў Вячаслаў УладзіміравічЗаслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, лаўрэат Спецiяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прафесар.

Творчасць Вячаслава Кузняцова вызначаецца багатай стылявой і жанравай разнастайнасцю. Сярод яго твораў – камерная, харавая, сімфанічная, эксперыментальная музыка, музыка для дзяцей.

Музыка В. Кузняцова шырокавядомая на тэатральных сцэнах Беларусі і за яе межамі: прэм’еры твораў кампазітара адбыліся ў Іспаніі (“Тень стекла”, 1993), Швейцарыі (“Приглашение на казнь”, 1997), Японіі (“Ритуал”, 2001, “Шепот и крик”, 2007), Польшчы (“В ожидании Фредерика”, 2003), Германіі (“Посвящения”, 2010) і іншых краінах.

Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць жанры оперы і балета, якія сам кампазітар лічыць найбольш плённымі формамі музычнага мастацтва. У творчым багажы В. Кузняцова – чатыры оперы (“Записки сумасшедшего”, “Приглашение на казнь”, “Гумберт Гумберт”, “Голова профессора Доуэля”), сем балетаў (“Двенадцать стульев”, “Полонез”, “Царь Соломон”, “Макбет”, “Клеопатра”, “Князь Витовт”, “Анастасия”). Сярод яго твораў – сімфоніі, канцэрты, камерная і харавая музыка. За пастаноўку балета “Князь Витовт” у 2015 годзе калектыў Вялікага тэатра Беларусі быў уганараваны прэміяй Прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адражэнне”.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены нотныя выданні твораў Вячаслава Кузняцова, кнігі, CD-дыскі, публікацыі і рэцэнзіі вядомых беларускіх музыказнаўцаў, дысертацыйнае даследаванне, заснаванае на творчасці кампазітара.

Аб кампазітары