Прагляд выстаў (3 усяго)
Кузняцоў Вячаслаў Уладзіміравіч

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, лаўрэат Спецiяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прафесар.
Музыка на вершы класікаў беларускай літаратуры

На выстаўцы прадстаўлены музычныя творы на вершы класікаў беларускай літаратуры: Я. Коласа – «Восень», «Родныя вобразы», «Гэй вы, коні»; Я. Купалы – «Ехаў князь»; М.Багдановіча – «Сінявокая ноч»; У. Караткевіча – «Я сумую па Радзіме», «Агенчык», «О мой цудоўны край»; Р. Барадуліна – «Край залаты»; Г. Бураўкіна – «Ля светлафора», А. Міцкевіча – «Да Нёмана».